Mastercard - Сусветная палітыка абароны канфідэнцыйнасці

Дата ўступлення ў сілу: 4/4/2018

Mastercard International Incorporated і яе афіляваныя кампаніі (якія сумесна называюцца “Mastercard”) паважліва ставяцца да вашых персанальных дадзеных.



Гэтая Сусветная палітыка абароны канфідэнцыйнасці апісвае тыпы персанальных дадзеных, якія мы збіраем, мэты, дзеля якіх мы выкарыстоўваем гэтыя дадзеныя, бакі, з якімі мы можам абменьвацца гэтымі дадзенымі і меры, якія мы прадрымаем, каб абараніць бяспеку дадзеных. Таксама гэтая палітыка апісвае вашыя правы і варыянты выбару адносна вашых Персанальных дадзеных, і тое, як вы можаце звязацца з намі, каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб нашых мерах па абароне вашай канфідэнцыйнасці.

Практычнае прымяненне нашых прынцыпаў захавання канфідэнцыйнасці можа вар'іравацца ў розных краінах, дзе мы ажыццяўляем сваю дзейнасць, з тым, каб адлюстроўваць мясцовыя традыцыі і прававыя нормы. Спецыяльныя паведамленні аб канфідэнцыйнасці могуць прымяняцца да некаторых з нашых прадуктаў і паслуг. Калі ласка, наведайце вэб-старонку канкрэтнага прадукту або паслугі, каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра нашыя прынцыпы канфідэнцыйнасці і выкарыстання інфармацыі ў дачыненні да гэтага прадукту або паслугі.



1. Персанальныя дадзеныя, якія мы можам збіраць

“Персанальныя дадзеныя” – любая інфармацыя, якая тычыцца ідэнтыфікаванага чалавека або чалавека, які можа быць ідэнтыфікаваны. Прыклады Персанальных дадзеных уключаюць у сябе: імя, адрас электроннай пошты, IP-адрас, нумар асабістага рахунку і нумар тэлефона. Мы можам збіраць наступныя Персанальныя дадзеныя:

  • Інфармацыя аб аперацыі, такая як нумар асабістага рахунку, імя прадаўца і месца яго знаходжання, дата і агульная сума аперацыі, а таксама іншая інфармацыя, перададзеная фінансавымі ўстановамі або прадаўцамі, калі мы будзем дзейнічаць ад іх імя.
  • Інфамацыя аб прадукце і паслуге, напрыклад, інфрамацыя аб рэгістрацыі і плацяжы, а таксама інфармацыя, якая тычыцца праграмы, калі вы запытваеце прадукты або паслугі непасрэдна ў нас або ўдзельнічаеце ў маркетынгавых праграмах.
  • Выкарыстанне вэб-сайту, прыладаў і мабільных праграм, і аналагічныя дадзеныя, сабраныя з дапамогай аўтаматызаваных сродкаў, такіх як cookies-файлы і аналагічныя тэхналогіі.
  • Заява аб прыёме на работу, і адпаведная інфармацыя, калі вы падаеце заяву аб прыёме на работу ў нашу кампанію.
  • Кантактная інфармацыя кампаніі, калі вы працуеце ў аднаго з нашых дзелавых партнёраў.

У мэтах гэтай Сусветнай палітыкі абароны канфідэнцыйнасці “Персанальныя дадзеныя” – любая інфармацыя, якая тычыцца ідэнтыфікаванага чалавека або чалавека, які можа быць ідэнтыфікаваны. Прыклады Персанальных дадзеных уключаюць у сябе: імя, адрас электроннай пошты, IP-адрас, нумар асабістага рахунку і нумар тэлефона. Мы можам атрымліваць розныя тыпы Персанальных дадзеных, якія адносяцца да вас, у сітуацыях, апісаных ніжэй.

Персанальныя дадезныя, якія мы атрымліваем ад фінансавых устаноў, прадаўцоў і іншых партнёраў у сувязі з Прадуктамі або Паслугамі кампаніі MasterCard.

Ажыццяўляючы функцыі па апрацоўцы плацежных аперацый і па аказанні звязаных з гэтым паслуг, мы атрымліваем некаторую абмежаваную інфармацыю ў сувязі з вашымі плацежнымі аперацыяміб такую як: нумар асабістага рахунку, назву прадаўца і месца яго знаходжання, дату і агульную суму аперацыі. Важна адзначыць, што для апрацоўкі аперацый па аплаце нам не патрабуецца імя ўладальніка карты або іншая кантактная інфармацыя, і мы не збіраем такую інфармацыю.

Акрамя таго, адносна некаторых прадуктаў і паслуг, вашы фінансавыя установы, прадаўцы, з якімя вы ажыцяўляеце аперацыі або іншыя партнёры могуць перадаць нам дадатковую інфармацыю пра вас, або мы можам збіраць яе непасрэдна ад вас, каб перадаць вам гэтыя прадукты і аказаць вам гэтыя паслугі ад іх імя, падтрымліваць іх бізнес або ажыццяўляць дзейнасць па апрацоўцы ад іх імя.

У прыведзеных вышэй сітуацыях мы дзейнічаем ад імя і па даручэнню фінансавых устаноў, прадаўцоў і іншых партнёраў, якія выступаюць у якасці кантролераў дадзеных. Калі іншае не дазволена законам, мы будзем апрацоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя для апрацоўкі аперацый па аплаце або ў мэтах, узгодненых паміж Mastercard і фінансавымі ўстановамі, прадаўцамі і іншымі партнёрамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі адносна апрацоўкі вашых Персанальных дадзеных, калі ласка, звяртайцесяда іх адпаведных палітык па абароне канфідэнцыйнасці.

Персанальныя дадзеныя, якія мы збіраем, калі перадаем непасрэдна вам прадукты і аказваем паслугі Mastercard

Mastercard можа перадаваць непасрэдна вам прадукты і аказваць паслугі, такія як маркетынгавыя праграмы, бонусныя праграмы, электронныя кашалькі, перадаплочаныя паслугі, праграмы паведамлення аб месцазнаходжанні, і сродкі біяметрычнай аўтэнтыфікацыі. Для таго, каб атрымаць выгаду з аднаго або некалькіх гэтых прадуктаў і паслуг, вы можаце адправіць інфармацыю непасрэдна нам з дапамогай розных сродкаў, у тым ліку: (i) на нашых вэб-сайтах і з дапамогай лічбавых актываў, (ii) у адказ на маркетынгавае або іншае паведамленне, (iii) падпісаўшыся на прадукт або паслугі Mastercard, або (iv) праз удзел у прапанове, праграме або рэкламнай кампаніі. Мы таксама можам атрымаць вашыя Персанальныя дадзеныя тады, калі вы выкарыстоўваеце нашыя прадукты або паслугі, ад кампаній, якія выкарыстоўваюць або садзенічаюць выкарыстанню нашых прадуктаў або паслуг, з агульнадаступных крыніц або ад іншых партнёраў. Вашыя Персанальная дадзеныя могуць быць перададзены нам вашай фінансавай установай, прадаўцом або іншымі дзелавымі партнёрамі.

Ніжэй прыведзены агляд тыпаў Персанальных дадзеных, якія мы можам сабраць у дачыненні да праграм,якія мы прапануем непасрэдна вам. Усе праграмы адрозніваюцца, таму там, дзе гэта прымяніма, калі ласка, звярніцеся да канкрэтнага паведамлення аб канфідэнцыйнасці па адпаведнай праграме для атрымання дадатковай інфармацыі аб выкарыстанні вашых Персанальных дадзеных для гэтай канкрэтнай праграмы.

  • Рэгістрацыя і інфармацыя аб аплаце: Мы можам збіраць вашую кантактную інфармацыю (напрыклад, імя, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона, адрас выстаўлення рахунку або адрас дастаўкі), імя карыстальніка і пароль, узрост, дату нараджэння, пол і сямейнае становішча, моўныя перавагі, нумар асабовага рахунку, назву прадаўца і месца яго знаходжання, дату і агульную суму аперацыі, тэрмін прыдатнасці карты і код праверкі сапраўднасці банкаўскай карткі.
  • Інфармацыя, якую мы апрацоўваем, каб даць вам доступ да праграмы. : Мы можам збіраць розныя тыпы Персанальных дадзеных ў залежнасці ад праграмы. Напрыклад, праграмы, распрацаваныя, каб прапанаваць вам заснаваныя на месцазнаходжанні паслугі, як правіла, патрабуюць атрымання вашага адрасу або месцазнаходжання. Аналагічным чынам, праграмы распрацаваныя, каб дазволіць вам прайсці праверку аўтэнтыфікацыі, напрыклад, з дапамогай распазнавання твару або адпячаткаў пальцаў, могуць запатрабаваць апрацоўкі вашай фатаграфіі і / або біяметрычных дадзеных. Усе гэтыя праграмы з'яўляюцца добраахвотнымі, і вашыя Персанальныя дадзеныя збіраюцца толькі тады, калі вы падпісаліся на такія праграмы.
  • Іншая інфармацыя, якую вы можаце вырашыць перадаць: Вы можаце вырашыць перацадь іншую інфармацыю, такую як: розныя тыпы кантэнту (напрыклад, фатаграфіі, артыкулы, каментарыі), кантактную інфармацыю сяброў або іншых людзей, з якімі вы б хацелі, как мы звязаліся, кантэнт, які вы размяшчаеце праз уліковыя запісы сацыяльных сетак або праз членства ў трэціх баках, або любую іншую інфармацыю, якой вы хочаце падзяліцца з намі.

Акрамя таго, мы можам збіраць або выкарыстоўваць Персанальныя дадзеныя для прадухілення махлярства і кантролю, кіравання рызыкамі, вырашэння спрэчак і ў іншых звязаных з гэтым мэтах. Такая інфармацыя можа ўключаць у сябе нумар асабовага рахунку, назву прадаўца і месца яго знаходжання, дату і агульную суму аперацый, IP-адрас, fraud score (статыстычную ацэнку верагоднасці махлярскіх дзеянняў), інфармацыю пра месцазнаходжанне, рэквізіты прадаўца, набытыя рэчы, і інфармацыю аб спрэчцы. Для атрымання дадатковай інфармацыі,калі ласка, націсніце тут..

Персанальныя дадзеныя, якія мы атрымліваем пры вашым узаемадзеянні з нашай рэкламай, наведванні нашых вэб-сайтаў, ужыванні нашых праграм або іншых лічбавых актываў

Мы, нашыя пастаўшчыкі паслуг і партнёры можам збіраць пэўную інфармацыю з выкарыстаннем аўтаматызаваных сродкаў, такіх як cookies-файлы і вэб-маякі, пры вашым узаемадзеянні з нашай рэкламай, нашымі мабільнымі праграмамі або пры наведванні нашых вэб-сайтаў, старонак або іншых лічбавых актываў. Інфармацыя, якую мы збіраем такім чынам, можа ўключаць IP-адрас, тып браўзэра, аперацыйную сістэму, ідэнтыфікатар мабільнай прылады, геаграфічную вобласць, URL-адрасы, з якіх быў ажыццёўлены пераход на сайт, і інфармацыю аб прадпрынятых дзеяннях або узаемадзеяннях з нашымі лічбавымі актывамі. “Cookie”-файл – гэта тэкставы файл, размешчаны на цвёрдым дыску камп’ютара вэб-серверам. “Вэб-маяк”, таксама вядомы пад назвамі Інтэрнэт-ярлык, піксельны ярлык або чысты GIF, выкарыстоўваецца для таго, каб дапамагчы нам вызначыць, калі быў ажыццёўлены доступ да кантэнту, або адбылося наведванне.

Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю, каб палепшыць нашыя онлайн прадукты і паслугі праз ацэнку таго, колькі карыстальнікаў атрымалі доступ або выкарыстоўваюць нашыя онлайн прадукты і паслугі, і якія характарыстыкі нашых онлайн прадуктаў і паслуг выклікалі найбольшую зацікаўленнасць нашых наведвальнікаў, які тып прапаноў нашыя кліенты хацелі б бачыць і як нашыя онлайн прадукты і паслугі, ажыццяўляюцца з тэхнічнага пункту гледжання. Напрыклад, мы можам выкарыстоўваць на нашых вэб-сайтах і ў мабільных праграмах аналітычныя сэрвісы трэціх асоб, такія як Adobe Omniture. Пастаўшчыкі аналітычных дадзеных, якія кіруюць гэтымі сэрвісамі, выкарыстоўваюць такія тэхналогіі як cookies-файлы і вэб-маякі для таго, каб дапамагчы нам прааналізаваць, як наведвальнікі выкарыстоўваюць нашыя вэб-сайты і праграмы.

Мы, нашыя пастаўшчыкі паслуг і партнёры таксама можам збіраць інфармацыю пра вас у сувязі з нашымі маркетынгавымі дзеяннямі, якія могуць уключаць у сябе прапановы, латарэйныя розыгрышы, конкурсы і рэкламныя акцыі. Інфармацыя, сабраная ў гэтых мэтах можа ўключаць у сябе вашую кантактную інфармацыю (напрыклад, імя, паштовы адрас, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона), дадзеныя электроннай ідэнтыфікацыі (напрыклад, імя карыстальніка, пароль, пытанні бяспекі, IP-адрас), а таксама дадзеныя, сабраныя ў кантэксце праграм онлайн маркетынга (напрыклад, персанальныя характарыстыкі, жыццёвыя звычкі, звычкі спажывання, інтарэсы, звесткі пра месцазнаходжанне, а таксама галасавыя і графічныя запісы).

Мы, нашыя пастаўшчыкі паслуг і партнёры можам таксама збіраць інфармацыю пра вас, каб прадаставіць вам кантэнт і рэкламу з улікам вашых асабістых інтарэсаў. Інфармацыя, сабраная ў гэтых мэтах, можа ўключаць такія дэталі, як канкрэтныя старонкі або рэкламныя аб'явы, якія вы праглядаеце на нашых вэб-сайтах і ў праграмах, а таксама дзеянні, якія вы прадпрымаеце на нашых вэб-сайтах і ў праграмах.

Акрамя таго, некаторыя з нашых онлайн прадуктаў і паслуг уключаюць у сябе перадавыя тэхналогіі прадухілення махлярства з выкарыстаннем дадзеных, якія засноўваюцца на паводзінах, такія як націск клавішы сінхранізацыі, прылада акселерометра, пазіцыя пракруткі і месцазнаходжанне мышы.

Там, дзе гэта патрабуецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, мы атрымліваем вашую згоду перад выкарыстаннем вышэйзгаданых аўтаматызаваных сродкаў, а таксама перад адпраўкай вам маркетынгавых паведамленняў, індывідуальна распрацаванага кантэнту і рэкламы.

Калі ласка, звярніцеся да радзела ““Вашыя правы і варыянты выбару”” гэтай Сусветнай палітыкі абароны канфідэнцыйнасці, каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра даступныя вам варыянты выбару.

Паколькі яшчэ не дасягнуты кансэнсус аб тым, як кампаніі павінны рэагаваць на вэб-браўзэр, які засноўваецца на механізмах “не адсочваць” (“DNT”), у гэты момант Mastercard не рэагуе на сігналы вэб-браўзэра, які засноўваецца на механізмах “не адсочваць”. Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб браўзэрных сігналах сачэння і DNT, наведаайце http://www.allaboutdnt.com.

Персанальная дадзеныя, якія мы атрымліваем, калі вы падаеце заяву на работу ў нашай кампаніі

Калі вы падаеце заяву на работу ў Mastercard, мы можам збіраць пэўныя Персанальныя дадзеныя, заноўваючыся на заяве на работу, якую вы падаеце праз на наш вэб-сайт па працаўладкаванні, такія як: вашая кантактная інфармацыя (уключаючы імя, паштовы адрас, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона), вопыт працы ў іншых кампаніях, аўтабіяграфія, кантактныя дадзеныя асоб, якія могуць вас ракамендаваць і любыя іншыя Персанальныя дадзеныя, якія вы можаце вырашыць адправіць разам з заявай.

Персанальныя дадзеныя, якія мы збіраем у кантэксце нашых дзелавых адносін з фінансавай установай, прадаўцом або іншай юрыдычнай асобай, якія з’яўляюцца партнёрамі Mastercard

Мы можам збіраць Персанальныя дадзеныя асоб, якія працуюць у аднаго з нашых дзелавых партнёраў (у тым ліку у фінансавых установах, прадаўцоў, кліентаў, пастаўшчыкоў і іншых партнёраў), уключаючы імя, пасаду, аддзел і назву арганізацыі, працоўны адрас электроннай пошты і паштовыя адрасы, працоўны нумар тэлефона, адказы на пытанні бяспекі, паролі бяспекі і іншыя ўліковыя дадзеныя. Мы можам выкарыстоўваць гэтую інфармацыю, каб перадавыць прадукты і аказваць паслугі непасрэдна фінансавым установам, карпаратыўным кліентам, прадаўцам, кліентам і партнёрам, каб кіраваць нашымі дзелавымі адносінамі і фінансавай справаздачнасцю, для развіцця і цэласнасці франшызы, маркетынга і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, а таксама ў мэтах вядзення бухгалтарскага ўліку, аўдыту і выстаўлення рахункаў.

Прачытаць кароткі змест

2. Як мы можам выкарыстоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя

Мы можам выкарыстоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя для таго, каб:

  • Апрацоўваць вашыяплацежныя аперацыі.
  • Забяспечваць абарону і прыняцце мер па недапушчэнні махлярства, і іншых прававых рызык і рызык для інфармацыйнай бяспекі.
  • Мець зносіны з вамі ў дачыненні да прадуктаў і паслуг Mastercard, фінансавых устаноў, прадаўцоў і іншых партнёраў, а таксама перадаваць вам такія прадукты і аказваць паслугі.
  • Прадастаўляць вам персаналізаваныя паслугі і рэкамендацыі.
  • Ажыцяўляць дзейнасць, ацэньваць і паляпшаць наш бізнэс, уключаючы абязлічванне і аналітыку.
  • Апрацоўваць вашую заяву аб прыёме на работу.
  • У іншых мэтах, пра якія мы направім асобнае апавяшчэнне ў момант збору, ці якія іншым чынам дазваляюцца або патрабуюцца ў адпаведнасці з палажэннямі заканадаўства.

Калі вы знаходзіцеся ў Еўрапейскай эканамічнай зоне або Швейцарыі, мы будзем выкарыстоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя з вашай згоды; па меры неабходнасці, каб перадаваць вам прадукты і аказваць паслугі; выконваць прававыя абавязацельствы; або калі існуюць законныя і найважнейшыя падставы, якія патрабуюць іх выкарыстання.

Мы можам выкарыстоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя, якія мы атрамалі, каб:

  • Апрацоўваць вашыя плацежныя аперацыі (уключаючы аўтарызацыю, клірынг, вяртанне сродкаў і іншыя дзеянні па вырашэнню спрэчак).
  • Забяспечваць абарону і прыняцце мер па недапушчэнні махлярства, несанкцыянаваных аперацый, прэтэнзій і іншых відаў адказнасці, а таксама кіраваць ступенню рызыкі і якасцю франшызы адносна цэласнасці і бяспекі нашай плацежнай сістэмы.
  • Адкрываць вам у нас рахункі і кіраваць імі, падцвержваць вашую асобу, аказваць нашыя паслугі і адказваць на вашыя запыты.
  • Узаемадзейнічаць з вамі ў дачыненні да прадуктаў, паслуг, прапаноў, праграм і рэкламных акцый Mastercard, фінансавых устаноў, прадаўцоў і партнёраў (уключаючы конкурсы, латарэйныя розыгрышы і любыя іншыя маркетынгавыя дзеянні), а таксама перадаваць вам такія прадукты і паслугі і адміністраваць іх. Калі вы дадзіце свой нумар тэлефона, мы можам звязацца з вамі, выкарыстоўваючы праграму аўтаматычнага дазвону, калі гэта дапускаецца ў адпаведнасці з прымянімым заканадаўствам.
  • Ствараць і размяшчаць бізнес-даведнікі (якія могуць утрымліваць дзелавую кантактную інфармацыю).
  • Ажыццяўляць, ацэньваць і паляпшаць нашую дзелавую дзейнасць (уключаючы распрацоўку новых прадуктаў і паслуг, напрыклад, новых праграм, якія прызначаны для таго, каб палегчыць трымальнікам картак Mastercard ажыцяўленне плацежоў на падставе інфармацыі, якая паказвае, якія характарыстыкі могуць зацікавіць вас і нашых кліентаў, або распрацоўку прадуктаў, прызначаных для павышэння бяспекі плацежных аперацый; вызначэнне эфектыўнасці і аптымізацыю нашай рэкламнай дзейнасці; аналіз нашых прадуктаў, паслуг, вэб-сайтаў, мабільных праграм і любых іншых лічбавых актываў з мэтай садзейнічання іх функцыянальнасці; а таксама ажыццяўленне праверак кантрагентаў (due diligence), бухгалтарскай, аўдытарскай дзейнасці, дзейнасці па выстаўленню рахункаў, зверцы рахункаў і збору сродкаў).
  • Прадaстаўляць вам персаналізаваныя паслугі і рэкамендацыі. Напрыклад, мы можам выкарыстоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя, такія як адрас электроннай пошты і вашае ўзаемадзеянне з вэб-сайтам, каб прааналізаваць вашыя перавагі, інтарэсы і паводзіны, каб прадаставіць вам персаналізаваны кантэнт з найбольш актуальнымі прапановамі, рэкамендацыямі і паведамленнямі па электроннай пошце наконт канкрэтных прадуктаў ад Mastercard, фінансавых устаноў, прадаўцоў і партнёраў.
  • Абязлічваць Персанальныя дадзеныя, а таксама рыхтаваць і падаваць агрэгаваныя статыстычныя звесткі, якія адлюстроўваюць абязлічаную інфармацыю, (уключаючы, у прыватнасці, наступнае: кампіляцыю, аналіз, аналітычныя і прагнастычныя мадэлі і правілы, і іншыя агрэгаваныя звесткі) у мэтах інфармірвання нашых фінансавых устаноў, прадаўцоў і іншых кліентаў і партнёраў датычна тых мадэляў расходвання, махлярства, а таксама іншых назіранняў, якія можна атрымаць з выкарыстаннем гэтайінфармацыі, якія мелі месца раней і, якія могуць адбывацца ў будучым.
  • Ацэньваць ваш інтарэс да працаўладкавання і звязвацца з вамі ў дачыненні да магчымага працаўладкавання ў Mastercard.
  • Забяспечваць выкананне палажэнняў нашых Правілаў выкарыстання або ў выпадку неабходнасці ўстанаўлення, ажыццяўлення і абароны законных правоў.
  • У адпаведнасці з патрабаваннямі прымянімага заканадаўства або падзаконных актаў, уключаючы правіла “Ведай свайго кліента”, а таксама патрабаванняў па барацьбе з адмываннем грошаў, барацьбе з карупцыяй і праверкамі ў адпаведнасці з санкцыйнымі спісамі, або ў адпаведнасці з патрабаваннямі якога-небудзь судовага працэсу, праваахоўных органаў або ўрадавай установы, якія валодаюць або заяўляюць пра тое, што яны валодаюць юрысдыкцыяй над Mastercard або афіляванымі ў адносінах да Mastercard асобамі.
  • Выконваць стандарты галіны нашай дзейнасці, а таксама палажэнні нашых палітык.
  • У іншых мэтах, пра якія мы накіруем асобнае апавяшчэнне ў момант збору.

Калі вы знаходзіцеся ў Еўрапейскай эканамічнай зоне (“ЕЭЗ”) або Швейцарыі, мы будзем апрацоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя толькі ў вышэй названых мэтах, калі ў нас ёсць дзеючая прававая падстава для апрацоўкі, у тым ліку, калі:

  • Вы пагадзіліся на выкарыстанне вашых Персанальных дадзеных. Напрыклад, мы можам імкнуцца атрымаць вашую згоду на выкарыстанне cookies-файлаў або аналагічных тэхналогій, каб адпраўляць вам маркетынгавыя паведамленні або нашыя персаналізаваная прапановы, або для апрацоўкі Персанальных дадзеных, якія лічацца адчувальнымі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
  • Нам патрэбны вашыя Персанальныя дадзеныя, каб перадаць вам прадукты і аказаць паслугі, або адказаць на вашыя пытанні.
  • Апрацоўка неабходна для выканання юрыдычных абавязацельстваў або ў адпаведнасці з іншымі нправавымі абавязацельствамі, напрыклад, для прадухілення і кантролю над махлярствам пры плацежных аперацыях.
  • Мы, або трэці бок, маем законны інтарэс у выкарыстанні вашых Персанальных дадзеных, напрыклад, каб забяспечыць і палепшыць абарону, бяспеку і прадукцыйнасць нашых прадуктаў і паслуг, для абароны ад махлярства і прадухілення махлярства, для абязлічвання Персанальных дадзеных і я аналізу інфармацыі.

Мы не будзем прымаць ніякае рашэнне адносна вас, якое можа мець юрыдычная наступствы для вас або аказаць значны ўплыў на вас, засноўваючыся выключна на аўтаматычнай абработке дадзеных, за выключеннем выпадкаў калі вы відавочна далі згоду на апрацоўку, апрацоўка неабходна для заключэння або выканання палажэнняў пагаднення паміж вамі і Mastercard, або калі мы ў адпаведнасці з палажэннямі заканадаўства абавязаны выкарыстоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя такім чынам, напрыклад, для прадухілення махлярства.

Калі вы перадаеце нам якую-небудзь інфармацыю або матэрыялы, якія адносяцца да іншай асобы, вы павінны ўпэўніцца, што абмен з намі і далейшае выкарыстанне намі такой інфармацыі, пра якое мы будзем час ад часу паведамляць вам, будзе ажыцяўляцца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі дзеючага заканадаўства, так, напрыклад, вы павінны належным чынам паведаміць гэтуй асобе аб апрацоўцы яе / яго Персанальных дадзеных і атрымаць яе / яго згоду, калі гэта неабходна ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.

Прачытаць кароткі змест

3. Як мы абменьваемся вашымі Персанальнымі дадзенымі з трэцімі асобамі

Мы можам перадаваць вашыя Персанальныя дадзеныя:

  • У штаб-кватэру кампаніі Masterсard у ЗША, нашым афіліраваным асобам і іншым юрыдычным асобам, якія ўваходзяць у склад групы кампаній Mastercard.
  • Пастаўшчыкам паслуг, якія дзейнічаюць ад нашага імя.
  • Іншым ўдзельнікам плацежнай экасістэмы, у тым ліку фінансавым установам і прадаўцам.
  • Трэцім асобам, якія ажыцяўляюць маніторынг махлярства і прадпрымаюць прафілактычныя меры, або ў іншых мэтах, прадугледжаных законам.
  • Трэцім асобам, чые функцыі вы выкарыстоўваеце ў сувязі з нашымі прадуктамі і паслугамі або з вашай згоды.
  • Іншым юрыдычным асобам у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства або ў выпадку продажу, або перадачы нашага бізнесу, або актываў.

Мы не прадаем або іншым чынам не раскрываем Персанальныя дадзеныя, якія сабралі пра вас, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных у гэтай Сусветнай палітыке абароны канфідэнцыйнасці, або іншым чынам, пра што вам будзе паведамлена падчас збору дадзеных, або ў адпаведнасці са спецыяльным паведамленнем аб канфідэнцыйнасці адносна канкрэтнай нашай праграмы.

Мы можам перадаваць Персанальныя дадзеныянашым афіліраваным кампаніям згодна с палажэннямі гэтай Сусветнай палітыкі абароны канфідэнцыйнасці, або іншым чынам, пра які мы паведамім падчас збору дадзеных. Калі вы знаходзіцеся ў ЕЭЗ або Швейцарыі, мы перадаем вашыя Персанальныя дадзеныя ў адпаведнасці з Абавязковымі карпаратыўнымі правіламі Mastercard, якія можна прачытаць тут.

Мы таксама можам перадаваць вашыя Персанальныя дадзеныя:

  • Фінансавым установам і іншымі арганізацыям, якія выдаюць плацежныя карткі або прадаўцам для апрацоўкі плацежных аперацый і выканання іншых дзеянняў, якія вы запытваеце.
  • Юрыдычным асобам, якія з’яўляюцца партнёрамі Mastercard або дапамаюць Mastercard у прадастаўленні прадуктаў і паслуг, у тым ліку прымаюць меры для прадухілення махлярства і маніторынгу і аказваюць паслугі па ідэнтыфікацыі трэціх асоб у мэтах забеспячэння бяспекі аперацый і нашай сістэмы апрацоўкі плацяжоў.
  • Калі мы выступаем у якасці пастаўшчыка паслуг для трэціх асоб і перадаем ім Персанальныя дадзеныя, якія мы апрацоўваем іх ад іх імя.
  • Нашым пастаўшчыкам паслуг, якія аказваюць паслугі ад нашага імя ў мэтах, апісаных у гэтай Сусветнай палітыке абароны канфідэнцыйнасці (або ў спецыяльным паведамленні аб канфідэнцыйнасці адпаведнай праграмы). Мы патрабуем ад гэтых пастаўшчыкоў паслуг у адпаведнасці з палажэннямі пагаднення апрацоўваць Персанальныя дадзеныя выключна ў адпаведнасці з нашымі інструкцыямі і толькі калі гэта неабходна для аказання паслуг ад нашага імя або ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Мы таксама патрабуем ад іх забяспечваць бяспеку і канфідэнцыйнасць Персанальных дадзеных, якія яны апрацоўваюць ад нашага імя, выкарыстоўваючы адпаведныя тэхнічныя і арганізацыйныя меры бяспекі і абавязацельствы па абароне канфідэнцыйнасці пры доступе да Персанальных дадзеных.
  • Трэцім асобам, чые магчымасці вы выкарыстоўваеце ў сувязі з нашымі прадукамі і паслугамі, уключаючы сацыяльныя сеткі.
  • Іншым трэцім бакам з вашай згоды.
  • У адпаведнасці з патрабаваннямі прымянімага заканадаўства або судовага працэса, або калі мы лічым, што раскрыццё інфармацыі неабходна для абароны жыццёва важных інтарэсаў фізічных асоб, для забеспячэння выканання нашых умоў, для абароны Mastercard ад шкоды або фінансавых страт, або ў сувязі з расследаваннем магчымага або рэальнага факту махлярства або незаконнай дзейнасці.
  • У выпадку, калі мы прадаем або перадаем увесь наш бізнэс або актывы, або іх частку. Калі такі продаж або перадача адбудзецца, мы будзем выкарыстоўваць разумныя намаганні, каб запатрабаваць ад правапераемніка выкарыстоўваць Персанальныя дадзеныя, якія вы нам перадалі, такім чынам, які адпавядае палажэнням нашай Сусветнай палітыкі абароны канфідэнцыйнасці. Пасля такога продажу або перадачы вы можаце звярнуцца да юрыдычнай асобы, якой мы перадалі вашыя Персанальныя дадзеныя, наконт любых пытанняў, якія тычацца іх апрацоўкі.

Прачытаць кароткі змест

4. Вашыя правы і варыянты выбару

У залежнасці ад краіны ў вас могуць быць наступныя правы ці варыянт выбару:

  • Адмовіцца ад некаторых формаў збору або выкарыстання вашых Персанальных дадзеных, у тым ліку ад выкарыстання cookies-файлаў і падобных тэхналогій, ад выкарыстання вашых Персанальных дадзеных у маркетынгавых мэтах і ад абязлічвання вашых Персанальных дадзеных у мэтах аналізу інфармацыі
  • Атрымліваць доступ да Перснальных дадзеных, удакладняць іх, абмяжоўваць або забараняць іх апрацоўку, або запатрабаваць іх выдалення.
  • Атрымліваць Персанальныя дадзеныя, якія вы нам перадалі, каб перадаць іх у іншую кампанію.
  • Адклікаць любую згоду, якую вы раней далі.
  • Калі гэта дапускаецца, падаваць скаргу ў ваш кантралюючы орган.

Калі вы знаходзіцеся ў ЕЭЗ або Швейцарыі, вы можаце ажыццяўляць свае правы на партале Masterсard “My Data Center” вы таксама можаце адправіць запыт у адпаведнасці з апісаннем, прыведзеным у раздзеле “Як з намі звязацца.

У вас ёсць пэўныя правы ў дачыненні да Персанальных дадзеных, якія мы захоўваем аб вас, і пэўны выбар аб тым, якія Персанальныя дадзеныя аб вас мы збіраем, як мы іх выкарыстоўваем і як мы звязваемся з вамі.

Вы можаце выбраць:

  • Не перадаваць Персанальныя дадзеныя Mastercard, утрымліваючыся ад правядзення платежных аперацый або ад перадачы Персанальных дадзенных непасрэдна нам. Калі мы збіраем Персанальныя дадзеныя пра вас, мы апісваем, калі і чаму неабходна перадаць іх нам, а таксама наступствы таго, што вы іх нам не передадзіце. Калі вы не перададзіце Персанальныя дадзеныя, вы можаце быць не ў стане атрымаць выгаду ад поўнага спектру прадуктаў і паслуг Mastercard, і мы можам быць не ў стане перадаць вам прадукты або аказаць паслугі Mastercard, калі гэтая інфармацыя неабходна, каб прадаставіць вам іх, або, калі мы абавязаны сабіраць гэтую інфармацыю ў сувязі з перадачай такога прадукту або аказаннем паслугі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.
  • Адмовіцца ад збору і выкарыстання пэўнай інфармацыі, якую мы збіраем пра вас з дапамогай аўтаматызаваных сродкаў, калі вы наведваеце нашыя вэб-сайты або выкарыстоўваеце нашыя праграмы. У некаторых краінах вы можаце ажыццяўляць свой выбар у дачыненні да выкарыстання cookies-файлаў і аналагічных тэхналогій праз інструмент згоды на выкарыстанне cookie-файлаў, які адлюстроўваецца ў правым ніжнім куце вэб-сайтаў Mastercard. Ваш браўзэр можа паведаміць вам, як атрымаць апавешчэнне і адмовіцца ад таго, што некаторыя віды cookies-файлаў будуць размешчаны на вашай прыладзе. Звярніце ўвагу, што без пэўных cookies-файлаў вы можаце быць не ў стане выкарыстоўваць усе функцыі нашых вэб-сайтаў, праграм і онлайн-сэрвісаў.
  • Адмовіцца ад некаторых відаў выкарыстання інфармацыі, якую мы збіраем пра вас з дапамогай аўтаматызаваных сродкаў, пры наведванні вэб-сайтаў трэціх асоб і ўзаемадзеянні з нашымі аб'явамі. Мы можам выкарыстоўваць пастаўшчыкоў паслуг для паказу аб'яў на вэб-сайтах такіх трэціх асоб. Гэтыя аб'явы могуць быць настроены ў адпаведнасці з індывідуальнымі настройкамі і перадавацца на аснове выкарыстання дадзеных, якія мы і нашыя партнёры сабралі на нашых вэб-сайтах і ў праграмах. Акрамя таго, некаторыя з нашых пастаўшчыкоў паслуг і партнёраў могуць збіраць інфармацыю аб вашай дзейнасці ў Інтэрнэце на працягу доўгага часу і праз вэб-сайты трэціх асоб, каб настроіць і абслугоўваць такія аб'явы. Аб’явы Mastercard часам адлюстроўваюцца са значкамі, якія дапамагаюць кліентам (i) даведацца больш аб тым, як іх дадзеныя выкарыстоўваюцца, і (ii) ажыцявіць выбар, які яны пажадаюць, адносна выкарыстання іх дадзенных. Калі ласка, націсніце тут або, калі прымяніма, на значок у нашых мэтавых аб'явах, каб даведацца аб вашай магчымасці адмовіцца або абмежаваць выкарыстанне вашых паводзінаў пры выкарыстанні браўзэра ў рэкламных мэтах.
  • Патрабаваць ад нас не накіроўваць вам маркетынгавыя паведамленні па электроннай пошце, націснуўшы па спасылцы адмовы ад падпіскі ў маркетынгавых паведамленнях, якія вы атрымліваеце ад нас або звярнуўшыся да нас, як гэта паказана ніжэй. Вы таксама можаце выйсці з праграмы рассылкі маркетынгавай інфармацыі па электроннай пошце ад Mastercard, націснуўцы тут.
  • Адмовіцца ад абязлічвання вашых персанальных дадзеных у мэтах аналізу дадзеных, націснуўшы тут..

У некаторых юрысдыкцыях, у прыватнасці, калі вы знаходзіцеся ў ЕЭЗ або Швейцарыі, вы можаце мець права на:

  • Патрабаваць доступ да Персанальных дадзеных, якія мы захоўваем пра вас, і атрымліваць інфармацію пра такія Персанальныя дадзеныя, абнаўляць і правіць недакладнасці ў вашых Персанальных дадзеных, абмяжоўваць або забараняць апрацоўку вашых Персанальных дадзеных, патрабаваць абязлічвання або выдалення інфармацыі ў залежнасці ад абставін, або ажыццяўляць сваё права на лёгкі перанос вашых Персанальных дадзеных у іншую кампанію. Акрамя таго, вы таксама можаце мець права падаць скаргу ў кантралюючы орган, у тым ліку і ў вашай краіне пражывання, месцы працы або там, дзе адбыўся інцыдэнт.
  • Адклікаць любую згоду, якую вы далі нам раней у дачыненні да апрацоўкі вашых Персанальных дадзеных ў любы час і бясплатна. Мы будзем прымяняць вашыя перавагі ў дачыненні да будучыных абставін, і гэта не паўплывае на законнасць апрацоўкі, якая мела месца да таго, як вы адклікалі сваю згоду.

Вы можаце адмовіцца ад пэўнай апрацоўкі вашых Персанальных дадзеных, напрыклад, з дапамогай нашай вэб-старонкі адмовы. .

Гэтыя правы могуць быць абмежаваныя ў некаторых выпадках у адпаведнасці з патрабаваннямі мясцовага заканадаўства.

Калі мы не апраўдваем вашыя чаканні пры апрацоўцы Персанальных дадзеных або вы хочаце падаць скаргу аб нашай палітыке канфідэнцыйнасці, калі ласка, паведаміце нам, таму што гэта дае нам магчымасць вырашыць узнікшую праблему. Для таго, каб дапамагчы нам адказаць на ваш запыт, калі ласка, паведаміце нам поўную інфармацыю аб праблеме. Мы намагаемся разглядаць і адказваць на ўсе скаргі на працягу разумнага часу і ў адпаведнасці з патрабаваннямі прымянімага заканадаўства.

Каб абнавіць свае перавагі, папрасіць нас выдаліць інфармацыю пра вас з нашых спісаў рассылкі або адправіць запыт на ажыццяўленне сваіх правоў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, звяжыцеся з намі, як апісана ў раздзеле "“Як звязацца з намі”. " Калі вы знаходзіцеся ў ЕЭЗ або Швейцарыі, мы распрацавалі партал Mastercard ““My Data Center”, ” каб палегчыць ажыццяўленне вашых правоў.

Прачытаць кароткі змест

5. Перадача дадзеных

Mastercard – сусветная кампанія. Мы можам перадаваць вашыя Персанальныя дадзеныя, атрыманыя намі, ў Злучаныя Штаты Амерыкі і іншыя краіны, у якіх могуць дзейнічаць іншыя законы аб абароне персанальных дадзеных у параўнанні з краінай, у якой вы першапачаткова паведамілі інфармацыю, але мы будзем абараняць вашыя Персанальныя дадзеныя ў адпаведнасці з гэтай Сусветнай палітыкай абароны канфідэнцыйнасці, або іным чынам, пра які мы паведамім вам.

Калі вы знаходзіцеся ў ЕЭЗ, мы будзем апрацоўваць вашыя Персанальныя дадзеныя ў адпаведнасці з нашымі Абавязковымі карпаратыўнымі правіламі і іншымі механізмамі перадачы дадзеных.

Mastercard – сусветная кампанія. Мы можам перадаваць вашыя Персанальныя дадзеныя, сабраныя намі, атрымальнікам, якія знаходзяцца не ў вашай краіне, у тым ліку размешчаным у Злучаных Штатах Амерыкі, дзе размяшчаецца наш галаўны офіс. Заканадаўства па абароне персанальных дадзеных, дзеючае ў гэтых краінах, можа адрознівацца ад заканадаўства, дзеючага ў краіне, у якой вы першапачаткова паведаміші інфармацыю. Калі мы перадаем вашыя Персанальныя дадзеныя ў іншыя краіны, мы будзем абараняць гэтыя дадзеныя ў адпаведнасцi з гэтай Сусветнай палітыкай абароны канфідэнцыйнасці або ў апаведнасці з іншымі палажэннямі, пра якія мы вам паведамім у момант атрымання дадзеных або як апісана ў паведамленні аб канфiдэнцыйнасцi, якое адносіцца да канкрэтнай праграмы.

Мы выконваем патрабаванні дзеючага заканадаўства, якія ўстанаўліваюць належныя меры абароны пры перадачы Персанальных дадзеных за межы краіны, у якой вы знаходзіцеся. У прыватнасці, мы стварылі і ўвялі ў дзеянне комплекс Абавязковых карпаратыўных правіл (“АКП”), якія былі прызнаныя ўпаўнаважанымі органамі па абароне персанальных дадзеных Еўрапейскай эканамічнай зоны (“ЕЭЗ”) у якасці мер адэкватнага ўзроўню па забеспячэнню абароны Персанальных дадзеных, якія мы апрацоўваем па ўсім свеце. Копія нашых АКП размешчана тут. Мы таксама можам перадаваць Персанальныя дадзеныя ў краіны, адносна якіх былі прыняты адэкватныя рашэнні, выкарыстоўваючы дагаворныя сродкі абароны пры перадачы Персанальных дадзеных трэцім асобам, напрыклад, стандартныя палажэнні пагадненняў Еўрапейскай камісіі або іх эквівалент у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, або спадзявацца на сертыфікацыю трэціх асоб у адпаведнасці з палажэннямі Рамачнага пагаднення «Шчыт канфідэнцыйнасці» (Privacy Shield Framework) паміж ЕС і ЗША і паміж Швейцарыяй і ЗША, адпаведна, калі гэта прымяніма. Вы можаце звязацца з намі, як апісана ніжэй у раздзеле “Як з намі звязацца” каб атрымаць копію гарантый, якія мы выкарыстоўваем для перадачы Персанальных дадзеных за межы ЕЭЗ

Прачытаць кароткі змест

6. Якім чынам мы абараняем вашыя Персанальныя дадзеныя

Мы падтрымліваем адпаведныя гарантыі бяспекі для абароны вашых Персанальных дадзеных, захоўваем іх толькі на працягу абмежаванага перыяду часу.

Бяспека вашых Персанальных дадзеных вельмі важна для Mastercard. Мы сур'ёзна ставімся да абароны інфармацыі, якую мы збіраем. Мы ўжываем належныя адміністрацыйныя, тэхнічныя і фізічныя меры па абароне Персанальных дадзеных, якія вы нам паведамілі або якія мы сабралі пра вас, ад выпадковага, незаконнага або несанкцыянаванага знішчэння, страты, змены, доступу да іх, раскрыцця або выкарыстання. Мы выкарыстоўваем SSL-шыфраванне на шэрагу нашых вэб-сайтаў, з якіх мы перадаем пэўныя Персанальныя дадзеныя..

Мы таксама прымаем меры па знішчэнню або пастаяннаму абязлічванню вашых Персанальных дадзеных або захоўваем іх у форме, якая не дазваляе ідэнтыфікаваць вас, калі гэтыя Персанальныя дадзеныя больш не патрабуюцца ў тых мэтах, з якімі мы апрацоўвалі іх, калі толькі заканадаўства не патарбуе ад нас захоўваць гэтыя дадзеныя на працягу большага перыяду часу. Пры вызначэнні тэрміну захоўвання мы прымаем пад увагу розныя крытэрыі, такія як: тып запатрабованых або атрыманых вамі прадуктаў і паслуг, , характар і даўжыня нашых з вамі адносін, магчымасць паўторнай рэгістрацыі для атрымання нашых прадуктаў або паслуг, уплыў на паслугі, якія мы прапануем вам, таго факта, што мы выдалім некаторую інфармацыю аб вас, абавязковы тэрмін захоўвання, прадугледжаны палажэннямі дзеючага заканадаўства і законам аб іскавой даўнасці.

Прачытаць кароткі змест

7. Характарыстыкі і спасылкі на іншыя вэб-сайты

Вы можаце выкарыстоўваць некаторыя функцыі, для прадастаўлення якіх мы супрацоўнічаем з іншымі арганізацыямі, працуючымі незалежна ад Mastercard, напрыклад, сацыяльнымі сеткамі і сайтамі трэціх асоб. Мы не нясем адказнасці ні за іх змест, ні за ваша выкараыстанне, ні за палітыку канфідэнцыйнасці гэтых вэб-сайтаў

Нашыя вэб-сайты могуць змяшчаць спасылкі на іншыя вэб-сайты для вашай зручнасці і інфармацыі. Мы таксама можам даць вам магчымасць выкарыстоўваць некаторыя функцыі, для якіх мы супрацоўнічаем з іншымі арганізацыямі. Гэтыя вэб-сайты і функцыі, якія могуць уключаць у сябе сацыяльныя сеткі і інструменты геалакацыі, працуюць незалежна ад Mastercard, пра што мы належным чынам паведамляем. Яны могуць мець свае ўласныя паведамленні аб канфідэнцыйнасці або палітыкі канфідэнцыйнасці, і мы настойліва раім вам азнакоміцца з імі. Адпаведна, паколькі любыя звязаныя вэб-сайты або характарыстыкі, якія вы выкарыстоўваеце або наведваеце не належаць і не кантралююцца Mastercard, мы не нясем адказнасці за іх змест, любое выкарыстанне або правілы канфідэнцыйнасці гэтых вэб-сайтаў.

Mastercard прапануе вам магчымасць падзяліцца, перайсці па спасылцы або згадаць ў сацыяльных сетках аб прадуктах і паслугах кампаніі Mastercard. Напрыклад, вы можаце паставіць “падабаецца” прапанове праз свой уліковы запіс на Facebook, або “расмесціць твіт” прапановы з выкарыстаннем Twitter. Вы таксама можаце выкарыстоўваць пэўныя функцыі на нашых вэб-сайтах, якія могуць быць даступныя праз іншыя арганізацыі, партнёрамі якіх мы з’яўляемся, або іншыя юрыдычная асобы, якія ніякім чынам не афіліраваны з Mastercard. Гэтыя функцыі, у тым ліку інструменты геалакацыі, адмініструюцца трэцімі асобамі, і мы выразна гэта вызначаем. Пастаўшчыкі сацыяльных сетак, такія як Facebook і Twitter, і іншыя такія трэція асобы, не залежаць ад Mastercard і не абавязкова прытрымліваюцца тых жа палажэнняў палітыкі канфідэнцыйнасці, што і Mastercard адносна абароны канфідэнцыйнай інфармацыі. Калі ласка, праверце іх паведамленне аб канфідэнцыйнасці, калі вы вырашыце скарыстацца іх паслугамі. Mastercard не нясе адказнасці за якія-небудзь інструменты гэтых сацыяльных сетак,за змест вэб-сайтаў, і праграмгэтых трэціх асоб, а таксама за іх выкарыстанне або палітыкі канфідэнцыйнасці.

Прачытаць кароткі змест

8. Абнаўленне зместу гэтай Сусветнай палітыкі абароны канфідэнцыйнасці

Гэтая палітыка абароны канфідэнцыйнасці можа перыядычна аднаўляцца, каб адлюстраваць змены ў нашых падыходах да канфідэнцыйнасці.

Гэтая Сусветная палітыка абароны канфідэнцыйнасці можа перыядычна аднаўляцца, каб адлюстраваць змены ў нышых падыходах адносна абароны Персанальных дадзеных. Мы незамедляльна размесцім прыкметнае апавяшчэнне на адпаведных вэб-сайтах, каб паведаміць вам аб усіх істотных зменах у нашай Сусветнай палітыцы абароны канфідэнцыйнасці, і вызначым у верхняй частцы Палітыкі, калі яна была апошні раз адноўлена. Калі мы аднаўляем нашую Сусветную палітыку абароны канфiдэнцыйнасцi, у пэўных абставінах нам можа спатрэбіцца атрымаць вашую згоду.

Прачытаць кароткі змест

9. Як звязацца з намі

Вы можаце адправіць ліст па электроннай пошце нам і нашай Адказнай асобе за апрацоўку Персанальных дадзеных па адрасе: privacyanddataprotection@mastercard.com. Калі Вы знаходзіцеся ў ЕЭЗ або ў Швейцарыі, Mastercard Europe SA з'яўляецца арганізацыяй, адказнай за апрацоўку вашых Персанальных дадзеных, і вы можаце адправіць нам запыт, каб атрымаць доступ да вашых Персанальных дадзеных на партале Mastercard “My Data Center

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, каментарыі або скаргі з нагоды гэтай Сусветнай палітыкі абароны канфідэнцыйнасці і нашых правілаў абароны канфідэнцыйнасці, або вы хацелі б абнавіць свае настройкі канфідэнцыйнасці, калі ласка, напішыце нам па адрасе:  privacyanddataprotection@mastercard.com. або адпраўце ліст на адрес:

Global Privacy Officer
Mastercard International Incorporated
2000 Purchase Street
Purchase, New York 10577
Злучаныя Штаты Амерыкі

Калі Вы знаходзіцеся ў ЕЭЗ або ў Швейцарыі, Mastercard Europe SA з'яўляецца арганізацыяй, адказнай за апрацоўку вашых Персанальных дадзеных. Таксама вы можаце адправіць нам запыт, каб атрымаць доступ да вашых Персанальных дадзеных на партале “My Data Center” або напісаўшы нам ліст па электроннай поште на адрас: privacyanddataprotection@mastercard.com. або адправіўшы ліст на адрас:

Асоба, адказная за арганизацыю апрацоўкі дадзеных (Data Protection Officer)
Mastercard Europe SA
Chaussée de Tervuren 198A
B-1410 Waterloo
Бельгія

Прачытаць кароткі змест

Для даведкі аб вашай карце Mastercard і вашай пакупцы вы павінны звярнуцца да сваёй фінансавай установы або прадаўца. Больш падрабязную інфармацыю аб тым, як звязацца з імі можна знайсці на адпаведных вэб-сайтах.